Начальнік паліцыі Мінеапаліса Джэні Харта падала ў адстаўку пасля таго, як адзін з яе афіцэраў застрэлілі бяззбройную жыхарку Аўстраліі. Джасцін Дайманд сама выклікала паліцэйскіх, пачуўшы жаночыя крыкі, і атрымала кулю ў жывот.

Паліцэйскі начальнік зрабіла заяву аб адстаўцы ў пятніцу па просьбе мэра Бетсі Ходжэс, якая сказала, што яна і жыхары горада страцілі давер да Харты.

Жыхарка Сіднэя, якая жыла ў ЗША, была забітая на мінулым тыдні. Яе гібель выклікала вялікі рэзананс у яе на радзіме. Прэм'ер-міністр Аўстраліі Малькальм Тэрнбул назваў тое, што адбылося «невытлумачальным» і «шакавальным забойствам».

40-гадовая аўстралійка сама патэлефанавала ў паліцыю, каб паведаміць, што чуе крыкі жанчыны побач са сваім домам у прэстыжным прыгарадзе Мінеапаліса. Адзін з двух паліцэйскіх, якія прыбылі па выкліку, не выходзячы з паліцэйскай машыны, адкрыў агонь па Джасцін Дайманд і забіў яе.

Стрэлы прагучалі ў той момант, калі Дайманд падышла да паліцэйскай машыны, каб расказаць пра меркаванае згвалтаванне.

Адвакат сям'і Дайманд назваў смешнымі здагадкі аб тым, што паліцэйскія маглі адчуць пагрозу з яе боку. Раней начальнік гарадской паліцыі казала, што дзеянні Махамеда Нуры, што стрэліў у жывот жанчыне, супярэчаць таму, чаму вучаць паліцэйскіх.

Сам паліцэйскі адмовіўся адказваць на пытанні следчых. Закон дазваляе яму зрабіць гэта.

Падчас трагічнага інцыдэнту не працавалі відэакамеры, якія павінны насіць ўсе паліцэйскія Мінеапаліса, а камера, усталяваная ў машыне, не змагла зафіксаваць момант забойства.

У сераду паліцыя апублікавала расшыфроўку двух званкоў Дайманд ў службу 991, у якіх яна паведамляла пра пачутыя ёю жаночыя крыкі. «Я не ўпэўнены, ці яна займалася сэксам, ці была згвалтаваная», - сказала аўстралійка аператару, перад тым як назваць свой адрас.

Джасцін Дайманд пераехала ў ЗША, каб выйсці замуж.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?