Сенат Польшчы нягледзячы на пратэсты прыняў падтрыманы раней Соймам закон аб Вярхоўным судзе. Пра гэта паведамляе rmf24.pl.

Уначы з пятніцы па суботу Сенат прыняў без паправак закон аб Вярхоўным судзе.

Прыняцце закона суправаджалася масавымі пратэстамі перад будынкамі Сената і Вярхоўнага суда.

Каб закон уступіў у сілу, яго яшчэ павінен падпісаць прэзідэнт Польшчы Анджэй Дуда. Раней Дуда высунуў ўмову, па якой ён гатовы падпісаць закон аб судаўладкаванні, які сустрэў крытыку як унутры краіны, так і за мяжой.

Апазіцыя лічыць дакумент «замахам на дэмакратыю» ў краіне. Яго прыняцце суправаджалася масавымі пратэстамі. Дакумент сустрэў крытыку і за мяжой.

Згодна з законам, Вярхоўны суд краіны будзе падпарадкоўвацца Міністэрству юстыцыі. Кіраўнік Мінюста зможа самастойна прызначаць старшыняў апеляцыйных і акруговых судоў, без кансультацый з прадстаўнікамі органаў правасуддзя. Таксама закон прадастаўляе дэпутатам ролю ў выбары членаў Нацыянальнага судовай рады — органа, які прызначае суддзяў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0