Прэм'ер-міністр Венгрыі Віктар Орбан, выступаючы ў суботу ў румынскім горадзе Бэіле Тушнад, заявіў, што «імперыя Сораса» падрывае інтарэсы венграў і падвяргае небяспецы не толькі Венгрыю, але і Еўропу ў цэлым. Пра гэта паведаміла агенцтва Agerpres.

Па словах Орбана, «існуе план Сораса», які прадугледжвае прыцягненне ў Еўропу мільёна імігрантаў з мусульманскага свету і іх размеркаванне паміж краінамі ЕС.

«Мы можам перашкодзіць гэтаму працэсу, толькі калі Еўрасаюз зноў здабудзе суверэнітэт, а кожная дзяржава-ўдзельнік — здольнасць абараняць уласныя межы, — заявіў ён. — Тады мы зможам пакласці канец міграцыйны феномену і выправадзіць усіх тых, хто заехаў незаконна. Можа быць, гэта гучыць жорстка, але не думаю, што праблему можна вырашыць інакш».

Орбан адзначыў, што ў Венгрыі існуе магутны супраціў міграцыйным патокам, а таксама асцярогі, што мусульмане не змогуць інтэгравацца, паколькі маюцца сур'ёзныя адрозненні, нават супярэчнасці паміж еўрапейскімі і мусульманскімі каштоўнасцямі, ментальнасцю, выхаваннем і культурай.

Адказваючы на папрокі ў тым, што Венгрыя не «салідарная» з іншымі краінамі Еўрасаюза, палітык сказаў: «Мы не можам быць салідарныя з людзьмі, якія ставяць мэту змяніць еўрапейскую культуру і замахваюцца на нашу ідэнтычнасць».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?