Прадстаўнік МЗС Германіі заявіў, што з-за паставак газавых турбін Siemens у Крым адносіны паміж ФРГ і Расіяй могуць ускладніцца. Пра гэта ён заявіў газеце Bild am Sonntag. Выданне не называе імя свайго суразмоўцы.
Расійскае прадпрыемства замовіла ў Siemens чатыры газавыя турбіны, каб паставіць іх на электрастанцыю ў Тамані. Пасля высветлілася, што ўсе турбіны апынуліся ў Крыме, куды заходнія кампаніі не могуць адпраўляць абсталяванне з-за санкцый. Siemens падаў у суд на расейскіх партнёраў з-за гэтага падману.
Па дадзеных нямецкага выдання WirtschaftsWoche, Уладзімір Пуцін асабіста гарантаваў немцам, што турбіны не апынуцца ў Крыме.
Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»
0
0
0
0
0
0