Інданезійскія паліцыянты змогуць страляць без папярэджання ў наркагандляроў, якія супраціўляюцца пры затрыманні ці спрабуюць збегчы, заявіў у нядзелю прэзідэнт краіны Джок Відода, піша Dw.de.

«Будзьце жорсткімі, асабліва ў адносінах да замежных наркагандляроў, якія прыязджаюць у краіну. Нават калі яны ледзь супраціўляюцца арышту — страляйце ў іх», - загадаў Відода.

Прэзідэнт дазволіў інданезійскай паліцыі звяртацца да жорсткіх дзеянняў пасля таго, як супрацоўнікі праваахоўных органаў застрэлілі жыхара Тайваня, якога падазравалі ў спробе правесці ў краіну наркотыкі.

Заява Відода выклікала крытыку з боку праваабаронцаў. Яны лічаць, што паліцэйскія могуць няправільна ўспрыняць заклік і страляць на паражэнне ў падазраваных наркагандляроў, нават калі яны не аказваюць супраціву пры затрыманні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0