Сербскі музыка і рэжысёр Эмір Кустурыца, які прыляцеў у Крым, каб выступіць з канцэртам, заявіў, што лічыць паўвостраў часткай Расійскай Федэрацыі. Пра гэта ён расказаў журналістам у аэрапорце Сімферопаля, паведамляе ТАСС: 

«Я ведаю Ялту праз дамову, якая там была падпісана пасля Другой сусветнай вайны. Ведаю, што ў Ялце вельмі добрае надвор'е, што тут вельмі добрыя дзяўчаты. Усё, што тут, цікава для мяне, бо вы таксама частка Расійскай Федэрацыі», — сказаў ён.

Сёння ў Ялце Кустурыца сумесна са сваім фолк-рок-гуртом The No Smoking Orchestra дасць першы і адзіны канцэрт.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0