Бронзавая сякера з закраінамі папоўніць экспазіцыю раздзела эпохі бронзы ў Краязнаўчым музеі Полацка.
Знаходку аддаў у музей жыхар Наваполацка Міхаіл Варанько. Сякера датуецца ІІ — пачаткам І тысячагоддзя да нашай эры, паведамляе сайт музея. У экспазіцыі ён стане першым металічным экспанатам, якія адносяцца да бронзавага веку.
Гэты артэфакт адносіцца да вырабаў ранняга этапа развіцця чалавечых супольнасцяў эпохі бронзы на тэрыторыі Беларусі, мяркуюць навукоўцы.