Размяшчэнне ў Кыргызстане авіябазы ВПС ЗША стварала сур'ёзную пагрозу бяспецы рэспублікі. Пра гэта прэзідэнт краіны Алмазбек Атамбаеў паведаміў у панядзелак у Чалпон-Аце на прэс-канферэнцыі.

«Не буду хаваць, што некаторыя краіны папярэджвалі нас, што яны гатовыя ў выпадку неабходнасці нанесці ракетны ўдар па размешчанай на нашай тэрыторыі авіябазе ЗША», — сказаў ён.

Паводле яго словаў, так працягвалася да 2014 года, да таго часу, пакуль база не была выведзена з рэспублікі. «Нашы людзі падвяргаліся да гэтага моманту сур'ёзнай небяспецы», — растлумачыў Атамбаеў.

У тым ліку і па гэтай прычыне, працягнуў ён, Кыргызстан і прыняў рашэнне зачыніць амерыканскую авіябазу, якая існавала ў бішкекскім аэрапорце ад 2001 года і была прызначана для падтрымкі ваеннай аперацыі НАТА ў Афганістане.

Як удакладніў Атамбаеў, з Расіяй таксама была падпісаная дамова аб размяшчэнні яе авіябазы на тэрыторыі Кыргызстана. Аднак у новым пагадненні з РФ тэрмін знаходжання яе вайсковых сіл у краіне «скарочаны ад 74 да 15 гадоў».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?