У Беларусі 24 ліпеня чакаюцца залевы і навальніцы са шквалістым ветрам, паведамілі БелТА ў Рэспубліканскім цэнтры па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды.

Днём на большай частцы тэрыторыі краіны прагназуюцца навальніцы, у асобных раёнах - моцныя залевы, магчымы град. Вецер 4-9 м/с, пры навальніцах парывы да 14 м/с. Днём месцамі шквалістае ўзмацненне да 15-20 м/с.

Абвешчаны аранжавы ўзровень небяспекі. Тэмпература паветра ўначы складзе 11-18 градусаў цяпла. Днём будзе ад 20 да 26 градусаў вышэй за нуль, па поўдні - да плюс 29 градусаў.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0