Такая інфармацыя размешчана на сайце МУС, паведамляе БелТА. Машыну - Toyota Land Cruiser 200 2014 года выпуску - скралі ў Першамайскім раёне ўначы 22 ліпеня. Уласнік звярнуўся ў міліцыю на наступны дзень. Аўтамабіль быў абсталяваны сігналізацыяй.

Як паведамлялася, падобнае злачынства адбылося ноччу 13 ліпеня ў Фрунзенскім раёне сталіцы. Невядомы скраў Toyota Land Cruiser Prado 2017 года выпуску, абсталяваную сігналізацыяй. Машыну скралі з праспекта Пераможцаў. Уладальнік заўважыў знікненне раніцай і звярнуўся ў міліцыю. Была распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0