У Баранавіцкім раёне навучэнец ліцэя абстраляў з пнеўматыкі вокны школы, паведаміў БелТА афіцыйны прадстаўнік УУС Брэсцкага аблвыканкама Ілля Помін.

У Баранавіцкі РАУС раніцай 21 ліпеня звярнулася намеснік дырэктара Жамчужынскай сярэдняй школы. Яна паведаміла, што невядомы пашкодзіў 11 шклопакетаў будынка ўстановы адукацыі. Праваахоўнікі высветлілі, што хуліганства з дапамогай пнеўматычнага пісталета здзейсніў мясцовы жыхар 2000 года нараджэння. У цяперашні час малады чалавек з'яўляецца навучэнцам Навамышскага дзяржаўнага вытворчага ліцэя сельскагаспадарчай вытворчасці. Юнак затрыманы, Пнеўматыка ў яго канфіскаваная. Распачатая крымінальная справа.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0