poster Залегчы на дно ў Бруге (In Bruges)
Вялікабрытанія – Бэльгія, 2008, каляровы, 107 хв.
Рэжысэр: Марцін МакДонах
Ролі выконваюць: Колін Фарэл, Брэндан Глісан, Ральф Файнз, Клеменс Поэзі, Джордан Прэнціс, Элізабэт Бэрынгтан
Жанр: Драма
Адзнака: 8 (з 10)

Пасьля таго, як два кілеры-недарэкі Рэй і Кен выпадкова застрэлілі хлопчыка іхні шэф Гары адпраўляе герояў залегчы ў Бругы. У ціхім бэльгійскім гарадку процьма сярэднявечных помнікаў, здымаецца эўратрэш – і пекная гандлярка пігулкамі. Нечакана Кен атрымлівае заданьне забіць свайго напарніка…

Карціна Марціна МакДонаха – годнае эўрапейскае кіно, дзе мэлянхолія зьмешваецца з іроніяй, нетаропкасьць выбухае экшанам, сюжэтныя павароты і забаўляюць, і скалынаюць, а бліскучыя акторскія дыялёгі насычаныя дасьціпнасьцю.

Колін Фарэл у ролі Рэя пацьвердзіў свой статус глыбокага актора, здольнага на рэзкія жэсты й тонкія псыхалягічныя нюансы. Ральф Файнз дадаў да галерэі ганарлівых псыхапатаў вельмі калярытнага прыдурка-брыдкаслова, а Брэндан Глісан (Кен) выдатна разыграў ролю флегматычнага турыста-кілера.

Пасьля гэтага фільму маленькі бэльгійскі гарадок можа цалкам разьлічваць на большую колькасьць цікаўных гасьцей. Але эўрапейская стужка ня толькі надзвычай удалы рэклямны буклет.

За маналітным мурам гангстэрскага кіно – датклівасьць і згрызоты сумленьня. За цішынёй і вечаровым сьмехам – прабег з наганам па вуліцы (ашаламляльная сцэна). А сам нудны гарадок, у якім нічога не адбываецца намякае на пекла, у якім ажываюць героі Босха.

Падае сьнег на Калядную ноч. Вандроўка двух кілераў – традыцыйных пэрсанажаў сучаснага кіно ў мястэчка Бруге – стаецца дасьціпным аповедам пра пакаяньне.

Кінатэрміны

Кінападзеі

Усе фільмы

Кінатворцы

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?