У сталіцы Афганістана Кабуле выбухнула аўто, якім кіраваў смяротнік.

Загінулі па меншай меры 30 чалавек, паведамілі Бі-бі-сі чыноўнікі.

Прынамсі 42 чалавекі параненыя. Чакаецца, што колькасць ахвяр можа ўзрасці.

Выбух ударыў па аўтобусе, які вёз чыноўнікаў з міністэрства нетраў.

Адказнасць за напад узяў на сябе Талібан. Па словах групоўкі, іх мішэнню былі прадстаўнікі выведкі.

Інцыдэнт адбыўся ў гадзіну пік.

У гэтым годзе ў Кабуле адбыўся шэраг смяротных нападаў, у якіх абвінавачваюць Талібан ці Ісламская дзяржава.

Рух Талібан адхілілі ад улады ў краіне ў 2001, але прызнаны міжнароднай супольнасцю ўрад кантралюе не ўсю тэрыторыю Афганістана.

Пасля вываду вайсковай місіі НАТА ў 2014 годзе, актыўнасць групоўкі ўзрасла.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0