Жаба з Дыксі-Вэлі. Фота: Mike Wolterbeek, University of Nevada, Reno

Жаба з Дыксі-Вэлі. Фота: Mike Wolterbeek, University of Nevada, Reno

«Мы выявілі жаб ў невялікім вільготным месцы, акружаным пустыняй. Гэтыя амфібіі апынуліся цалкам ізаляванымі ад іншых папуляцый», — паведаміў аўтар даследавання Дзік Трэйсі.

Даўжыня амфібій складае ўсяго пяць сантыметраў. Кожная з іх валодае ўнікальнымі фізічнымі асаблівасцямі, якія адрозніваюць іх адну ад адной, а таксама ад іншых жабаў у рэгіёне. Да таго ж, дадзеныя аналізу ДНК пацвердзілі, што навукоўцы знайшлі менавіта тры розныя і невядомыя раней віды.

«Жаба з Дыксі-Вэлі аліўкавага колеру з залатымі плямамі. Яе можна сустрэць толькі ў гэтым ізаляваным балоце плошчай менш за 6 км² і акружаным даволі засушлівай мясцовасцю», — адзначыў Трэйсі.

Жабу з Рэйлрод-Вэлі знайшлі ў басейне Танопа ў цэнтральнай пустыні Невады, а жабу з Хот-Крык выявілі на 56 км далей, у аднайменным горным хрыбце.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?