Расія збіраецца аб'явіць новы тэндар на пабудову электрастанцыі ў Крыме. Пра гэта паведаміў намеснік міністра энергетыкі Вячаслаў Краўчанка.

Паводле яго слоў, магутнасць новай станцыі складзе 100-120 мегават, яе плануюць пабудаваць на захадзе паўвострава ў раёне Сакі.

Цяпер у Крыме будуюць дзве цеплаэлектрастанцыі па 470 мегават у Севастопалі і Сімферопалі для павелічэння аб'ёму ўласнай генерацыі паўвострава.

Па заяве нямецкай кампаніі Siemens, на гэтыя электрастанцыі адправілі іх парагазавыя турбіны, вырабленыя па кантракце для Краснадарскага краю. У сувязі з гэтым Siemens прыпыніла пастаўку абсталявання расійскім дзяржкампаніям і звярнулася ў суд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?