Лета ў гэтым годзе не радуе: то дождж, то холад. А тут яшчэ тыдзень - і жнівень. Tut.by пацікавіўся ў сіноптыкаў, ці варта чакаць і верыць, што цяпло сёлета ўсё ж такі прыйдзе.

- У 40 гадах са ста жнівень — самы цёплы месяц лета, і не выключана, што сёлета так і здарыцца, - кажа Алена Камароўская, начальнік аддзела клімату Белгідрамет. - Гэты тыдзень будзе цёплым, хоць і з дажджамі.

А вось да выхадных надвор'е зноў сапсуецца: тэмпература панізіцца, пойдуць дажджы.

Тым не менш, удакладняе спецыяліст, у пачатку жніўня сіноптыкі ўсё ж такі чакаюць павышэння тэмператур.

Дарэчы, нягледзячы на, здавалася б, холад за акном, сярэдняя тэмпература за гэтыя паўгода вырасла - цяпер яна на 1,7 вышэй за кліматычную норму і складае 5,1 градуса. Галоўны ўклад у павышэнне ўнеслі першыя тры месяцы года. Так, напрыклад, зіма ў 2017-м скончылася вельмі рана. Ужо 17-18 лютага здарыўся пераход сярэднясутачнай тэмпературы праз 0.

- Гэта недзе на месяц раней за звычайныя тэрміны, - працягвае Алена Камароўская. - Цёплай была і першая палова вясны. У сакавіку тэмпературы былі на 6 градусаў вышэй за норму. Такія высокія паказчыкі назіраліся ўсяго чатыры разы за ўвесь перыяд назіранняў.

А вось сярэдзіна красавіка-мая атрымалася халоднай. Так свежа на вуліцы не было ні разу за ўвесь пасляваенны перыяд.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0