Германія заклікала краіны Еўрасаюза ўвесці новыя санкцыі супраць Расеі з-за паставак турбін Siemens ў Крым. Пра гэта са спасылкай на дыпламатычныя крыніцы ў Бруселі піша Reuters.

Паводле інфармацыі выдання, Берлін хоча ўнесці ў санкцыйныя спісы прадстаўнікоў расійскага Мінэнерга і кампанію, якая займалася перавозкай турбін. Раней Reuters пісала, што падрадчыкам было сумеснае прадпрыемства «Інтэраўтаматыка», з якім Siemens ужо прыпыніла супрацоўніцтва.

Абмеркаванне новых санкцый можа адбыцца 26 ліпеня.

Друкуецца ў межах спецыяльнай рубрыкі «Навіны Германіі»

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0