Ідзе ў ход і больш цяжкая артылерыя накшталт назваў брэндаў з акцэнтам на беларускасць: «Беларускія нацыянальныя традыцыі», «Мінскае Жыгулёўскае» ці «Дзверы Беларусі».

На цікавую тэндэнцыю звярнула ўвагу Ірына Чарняўка і выклала здымкі ў інтэрнэт з прыпіскай «палымяныя прывітанні Савушкаваму». Кампанія так і не дадала на ўпакоўку беларускую мову, нягледзячы на шматлікія просьбы і прапановы дапамагчы ў гэтым.

Вось гэты маянэз, напрыклад, выраблены ва ўкраінскім Запарожжы.

Аналагічна з «Ветрачком» і «Мінскім Жыгулёўскім».

Выраблена ва Украіне і марозіва «Белая бяроза». Вытворцы тлумачаць сваю прыхільнасць да Беларусі беларускімі каранямі.

«Абаянне Беларусі — у мяккіх пералівах ранішняга неба над размытай лініяй гарызонту, у ап’яняльным паветры бязмежнага сасновага лесу, у шэпце бярозавых гаёў, што закалыхваюць, у крыку жураўлёў, які маніць, у паху сырадою…» — апісваюць краіну на сайце прадукту.

Украінская фірма «Дзверы Беларусі» выкарыстоўвае ў якасці сімвала выяву зубра.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
1
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?