Жыхар Віцебску за здзек з дзяржаўнага сцяга Беларусі прысуджаны да штрафу ў 80 базавых велічынь, паведаміў БЕЛТА старшы памочнік пракурора горада Віцебска Сяргей Урбановіч.

Суд Першамайскага раёна горада Віцебска прызнаў 44-гадовага мужчыну вінаватым у тым, што вечарам 2 мая ён сарваў дзяржаўны сцяг Беларусі, а затым схаваў сляды свайго злачынства. Выяўлена, што мужчына, ужо будучы п'яным, набыў спіртное ў адной з харчовых крамаў і праходзіў міма дзяржаўнага сцяга, вывешанага ля галоўнага ўваходу ў гонар 1 і 9 Мая. Мужчына пацягнуў сцяг, парваўшы яго, а таксама вырваў дрэўка з мацавання, на якое было прымацаванае палотнішча. Апошняе ён сарваў і кінуў на зямлю, сабе пад ногі. Зайшоў за вугал дома, але неўзабаве вярнуўся, каб схаваць сляды — забраў сцяг з сабой і ўцёк з месца здарэння.

Неўзабаве міліцыянты высветлілі асобу падазраванага, а ў кватэры яго знаёмай знайшлі палотнішча сцяга. Па дадзеным факце 29 мая пракуратура Віцебска завяла крымінальную справу па арт. 370 КК (здзек з дзяржаўнага сцяга). Суд прызначыў пакаранне ў выглядзе штрафу ў 100 базавых велічынь, але з улікам таго, што абвінавачаны ўжо правёў двое сутак пад вартай, паменшыў суму да 80 базавых (1840 рублёў).

Прысуд пакуль не ўступіў у законную сілу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0