Пастановай Міністэрства юстыцыі ад 12 ліпеня 2017 года №138 ўнесеныя змены ў правілы працы дзяржаўных архіваў Беларусі, паведамляе Нацыянальны прававы інтэрнэт-партал.

Дакументам удакладненыя віды інфармацыйных дакументаў і запытаў. Так, у новай рэдакцыі выкладзенае вызначэнне тэрміна «інфармацыйны ліст». Згодна з пастановай, гэта ліст, складзены архівам па сваёй ініцыятыве або па запыце карыстальніка, які ўтрымлівае паведамленне аб архіўных дакументах па пэўнай тэме, праблеме, а таксама аб адсутнасці ў архіве дакументаў, неабходных для выканання запыту карыстальніка.

Акрамя таго, скарэктаваныя некаторыя пытанні інфармацыйнага забеспячэння карыстальнікаў. У прыватнасці, пазначана, што інфармацыйнае забеспячэнне карыстальнікаў прадугледжвае выяўленне архівам запытаных дзяржаўнымі органамі, іншымі арганізацыямі або грамадзянамі звестак і прадастаўленне ім адпаведных інфармацыйных дакументаў.

Што тычыцца выканання генеалагічных запытаў, дакументам вызначана, што архіў праводзіць такую працу ў парадку аказання платных паслуг (у тым ліку на аснове дамовы).

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0