Чалавек адчыняе дзверы з дапамогай мікрачыпа ў руцэ. Three Square Market ўпэўненая, што мікрачыпаванне стане новым вялікім трэндам.

Чалавек адчыняе дзверы з дапамогай мікрачыпа ў руцэ. Three Square Market ўпэўненая, што мікрачыпаванне стане новым вялікім трэндам.

Фірма Three Square Market стала першай кампаніяй у ЗША, якая абвясціла аб планах у найбліжэйшы час ужывіць ўсім сваім супрацоўнікам у руку мікрачып.

Фірма прапануе ўжыўляць маленечкую мікрасхему радыёчастотнай ідэнтыфікацыі (RFID) бясплатна і запэўнівае, што хутка ўсе кампаніі рушаць услед за яе прыкладам, паведамляе Бі-бі-сі.

Чып памерам з рысавае зярнятка каштуе каля 300 даляраў і дазволіць супрацоўнікам кампаніі простым дотыкам адчыняць дзверы, лагініцца ў камп'ютар і нават купляць ежу.

На сённяшні дзень 50 супрацоўнікаў кампаніі ўжо выказалі жаданне стаць напалову людзьмі, а напалову — хадзячымі крэдытнымі картамі.

Патрык Макмулан з Three Square Market не лічыць гэтую ідэю антыўтапічным кашмарам, а наадварот, упэўнены, што хутка кожны захоча атрымаць свой уласны мікрачып.

«Міжнародны рынак шырока адкрыты, і мы мяркуем, што менавіта той, хто першым захопіць гэтую пляцоўку, будзе вызначаць траекторыю ўсяго рынку ў будучыні», — лічыць Макмулан.

Кампанія, якая прадастаўляе паслугі «мікрарынкаў» самаабслугоўвання (так выглядае новая альтэрнатыва аўтаматаў па продажы розных тавараў) для бізнэсу ва ўсім свеце, узяла на ўзбраенне ідэю мікрачыпавання, ужо рэалізаваную ў Швецыі, дзе так званыя «біяхакеры» ўжыўляюць маленечкія прылады добраахвотнікам ужо па меншай меры тры гады.

Three Square Market супрацоўнічае са шведскай кампаніяй BioHax над укараненнем гэтай новай тэхналогіі, якая, як там лічаць, у хуткай будучыні ператворыцца ў цалкам звычайны спосаб аплаты і ідэнтыфікацыі ўладальнікаў. Толькі замест крэдытнай карты ці тэлефона будзе мікрачып паміж вялікім і паказальным пальцамі.

Як адрэагавалі супрацоўнікі?

У той час як большасць людзей, напэўна, двойчы падумаюць, перш чым пагадзіцца на ўжыўленне чыпа, супрацоўнікі Three Square Market, падобна, у масе сваёй ставяцца да ідэі чыпавання спакойна і не турбуюцца з гэтай нагоды.

З 85 супрацоўнікаў галаўнога офіса кампаніі 50 чалавек без ваганняў згадзіліся стаць добраахвотнікамі, паведаміў Бі-бі-сі віцэ-прэзідэнт па міжнародным развіцці Тоні Данна.

Ці можна адсочваць чыпы?

Данна прызнае, што гэтае пытанне будзе непазбежна ўзнікаць ва ўсіх, хто захоча прайсці працэдуру чыпавання.

«Але ў гэтага чыпа няма магчымасці адсочвання пры дапамозе GPS, - тлумачыць ён. - Гэта сапраўды роўна такі ж чып, як той, што ёсць на любой крэдытнай карце».

Як яго ўстаўляюць — і як яго выцягнуць?

Данна тлумачыць, што асноўны сэнс чыпа якраз у зручнасці.

Ён спадзяецца, што рана ці позна чып заменіць усё тое, што звычайна чалавек захоўвае ў кашальку: ад электронных ключоў да крэдытнай карты і пасведчання асобы. На дадзены момант гэта проста імкненне палегчыць жыццё тым, хто працуе ў офісе Three Square Market.

Зручнай зрабілі і працэдуру ўстаноўкі і выдалення чыпа.

«Уставіць і выцягнуць чып займае каля двух секунд», — запэўніў Данна Бі-бі-сі. Устаўляецца ён пры дапамозе «стрэлу» з адмысловага шпрыца, а вымаецца — пры жаданні — не складаней, чым звычайная стрэмка.

Што рабіць, калі цябе абрабуюць?

Як і ўсё ў жыцці, такое можа адбыцца. Але, кажа Данна, па меншай меры, уся важная інфармацыя будзе сабрана ў адным месцы, а значыць, можна будзе імгненна заблакаваць адразу ўсе карты і доступ да іншых электронных дадзеных.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0