Беларусь залівае, а Апостальская сталіца засыхае. Улады Ватыкана прынялі рашэнне аб адключэнні ўсіх фантанаў, размешчаных на тэрыторыі самай маленькай дзяржавы ў свеце, перадаюць інфармагенцтвы. Гэта звязана з працяглай засухай і частковым абмяленнем возера Брачана. Папа Францішак абвясціў аб спыненні водазабеспячэння ў тым ліку і фантана, размешчанага на плошчы Святога Пятра. Пры гэтым Папа асудзіў марнатраўства і адзначыў, што чыстая пітная вада ўяўляе жыццёва важную неабходнасць для людзей.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0