Карпарацыя «Майкрасофт» адраклася графічнага рэдактара Paint.
Гэтая праграма існавала з 1985 года. Яна была папулярная і простая, ёй карысталіся нават дзеці. Яе вывучэнне ўваходзіла ў школьны курс інфарматыкі ў Беларусі.
Цяпер Paint аказаўся ў спісе праграм, якія «не знаходзяцца ў актыўнай распрацоўцы» і могуць быць выдаленыя пры наступных абнаўленнях.
Імаверна, пасля наступнага вялікага апдэйту АC Windows 10 Пэйнта не стане.
У абноўленай сістэме Windows 10 Creators існуе рэдактар для 3D малюнкаў Paint 3D. Аднак з легендарным прадуктам іх яднае толькі назва.