Пажарны самалёт спрабуе згасіць лясны пажар блізу Ніцы.

Пажарны самалёт спрабуе згасіць лясны пажар блізу Ніцы.

З-за гарачага, сухога і ветранага надвор'я на паўднёвым усходзе Францыі пачаліся пажары.

Яны ахапілі тэрыторыі вострава Корсіка, горада Карос, што блізу Ніцы, і Сен-Трапэ.

Людзі з сотняў дамоў эвакуіраваныя.

«Гэта вельмі небяспечны дзень», — сказаў агенцтву AFP кіраўнік Сіл грамадзянскай абароны Францыі Мішэль Бэрнье.

Пажары пачаліся ў панядзелак, і выратавальнікі працавалі ўсю ноч на аўторак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0