Кандыдат у прэзыдэнты ЗША ад Рэспубліканскай партыі Джон Маккейн упершыню апярэдзіў свайго праціўніка Барака Абаму.

Паводле апытаньня службы Гэлапа,

за Маккейна гатовыя прагаласаваць 46 адсоткаў амэрыканцаў, тады як за Абаму — толькі 44.

Зьніжэньне рэйтынгу зьвязваецца з выбарам Баракам Абамам кандыдата ў віцэ‑прэзыдэнты.

Джозэф Байдэн расчараваў многіх прыхільнікаў Абамы,
якія чакалі, што ён возьме кандыдатам Хілары Клінтан. Так, 30 % яе прыхільнікаў яркуюць аддаць галасы за Маккейна.

Учора місіс Клінтан на зьезьдзе Дэмакратычнай партыі, што праходзіць у Дэнвэры, заклікала сваіх староньнікаў галасаваць 4 лістапада за Абаму.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?