У Мінску на вуліцы Акадэмічнай каля паўдня адбылося ДТЗ: паводле папярэдняй версіі, сутыкнуліся тралейбус і фура. Ёсць пацярпелыя.

Пра аварыю tut.by распавёў сведка Арсень.

- На месцы працуе ДАІ і прыехала некалькі хуткіх. Відаць, што ДТЗ адбылося нядаўна, - распавёў кіроўца.

Паводле папярэдняй інфармацыі, вялікагруз выязджаў з боку Батанічнага саду заднім ходам і кіроўца вялікагруза не заўважыў тралейбус. Па словах відавочцы, у ДТЗ пацярпела не менш за дзесяць чалавек.

ДАІ просіць кіроўцаў аб'язджаць участак.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0