Еўрапейскі суд па правах чалавека прысудзіў 6 тысяч еўра Тэмірлану Эскерханаву, асуджанаму за забойства Барыса Нямцова.
Эскерханаў, а таксама іншыя фігуранты справы, браты Анзор і Шадзід Губашавы, скардзіліся на ўмовы ўтрымання ў маскоўскім СІЗА і пры транспарціроўцы.
Раней адвакаты Губашавых і Эскерханава заявілі аб дасудовым пагадненні з Расіяй з нагоды скаргаў у ЕСПЧ. Эскерханаву Мінюст прапанаваў кампенсацыю 6 тысяч еўра, а братам Губашавым - па 6,5 тысячы.
ЕСПЧ адхіліў скаргі Губашавых, бо яны расказалі параметры дасудовага пагаднення з расійскім урадам.
Па інфармацыі «Коммерсанта», скаргі на жорсткае абыходжанне ў ЕСПЧ падалі і іншыя фігуранты справы аб забойстве Нямцова Заур Дадаеў і Хамзат Бахаеў.
У ліпені суд прызнаў Дадаева вінаватым ў непасрэдным выкананні забойства Нямцова, яго асудзілі на 20 гадоў строгага рэжыму. Яго змоўшчыкі атрымалі ад 11 да 19 гадоў.