47-гадовы мінчук Андрэй Фінскі 24 ліпеня сышоў з дому. Інфармацыю аб вышуку публікуе атрад «Анёл».

Мужчына пражывае ў Мінску па адрасе: завулак Соф'і Кавалеўскай, 57-а. У мінулы панядзелак прыкладна а 15.00 ён выйшаў з дому ў невядомым накірунку. Пошукам займаюцца супрацоўнікі Маскоўскага РУУС Мінска.

Прыкметы: рост 175—177 см, хударлявага целаскладу, вочы блакітныя, валасы цёмныя.

Асаблівыя прыкметы: шнар на жываце.

Быў апрануты: як мяркуецца, зялёная майка і джынсы.

Усіх, хто мае інфармацыю аб зніклым, просяць паведаміць пра гэта па тэлефонах ПСО «Анёл»: 8 (033) 666-68-56, 8 (033) 666-60-33, альбо ў міліцыю 102.

Вы можаце самі дапамагчы ў пошуку чалавека, калі надрукуеце гэтую арыенціроўку і размесціце ў грамадскіх месцах.

Ці ж зробіце пераказ на карысць пошукавага атрада «Анёл» - грошы пойдуць у тым ліку на друк аб'яваў, якія валанцёры распаўсюджваюць на вуліцах.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0