Урад Украіны не дапамагаў ні аднаму з кандыдатаў на прэзідэнцкіх выбарах ў ЗША ў 2016 годзе. Такую заяву зрабіла амабасада Украіны ў ЗША ў аўторак у твітары, піша УП.

«Адказна заяўляем: урад Украіны не дапамагаў ні аднаму з кандыдатаў на выбарах-2016. Мы ўдзячныя ЗША за двухпартыйную падтрымку Украіны», — гаворыцца ў паведамленні.

Раней прэзідэнт Злучаных Штатаў Дональд Трамп абвінаваціў Украіну ў сабатажы яго перадвыбарчай кампаніі і заклікаў генпракурора ЗША расследаваць гэты выпадак. На думку Трампа, дзеянні Украіны былі накіраваны на прасоўванне кандыдатуры яго апаненткі — Хілары Клінтан.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?