Галівудскія акцёры Леанарда Дзі Капрыё і Кейт Уінслет «прадаюць» вячэру з сабой, піша People.

Зоркі «Тытаніка» да 20-годдзя з дня выхаду фільма вырашылі аб'яднацца для добрай справы. Магчымасць павячэраць разам з Леа і Кейт — гэта адзін з лотаў дабрачыннага аўкцыёну, які арганізоўвае Leonardo DiCaprio Foundation.

Shutterstock

Таргі пройдуць 26 ліпеня на курорце Сен-Трапэ ў Францыі. А павячэраць з Дзі Капрыё і Уінслет пераможца аўкцыёну зможа ў кастрычніку-лістападзе ў Нью-Ёрку.

На гэтым дабрачынным мерапрыемстве ад фонду Леа выступіць спявак Лені Кравіц, а таксама адбудзецца цырымонія ўзнагароджання мэра Парыжа Ан Ідальга прэміяй «New World Leadership Award».

Летась на аўкцыёне Дзі Капрыё было прададзена лотаў на 45 мільёнаў даляраў. Гасцямі мерапрыемства сталі Бона, Мэрая Кэры, Наомі Кэмпбэл, Брэдлі Купер і іншыя.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?