Чэмпіён Беларусі барысаўскі БАТЭ працягвае барацьбу за трапленне ў групавы этап Лігі чэмпіёнаў. У трэцім кваліфікацыйным раўндзе супернікам нашага клуба стала пражская Славія». Букмекеры бачылі відавочным фаварытам гульні чэхаў, якія гулялі дома.

Ключавы момант гульні адбыўся на 18-ай хвіліне, калі Яўген Яблонскі ў сваёй штрафной парушыў правілы. Нямецкі суддзя Данкерт быў вельмі суворы — пенальці + чырвоная картка Яблонскаму. Мілан Шкода прабіў па цэнтры варот, але дакладна — 1:0.

Пасля гэтага барысаўскаму клубу давялося перабудоўвацца. Пайшлі замены. Вядома, што гуляць у меншасці не так проста, як у роўных складах.

Двойчы гульцы «Славіі» білі ў штангі, яшчэ некалькі разоў бліскучую рэакцыю праявіў брамнік нашага клуба Шчарбіцкі.

Агулам колькасць удараў па варотах 13:1 на карысць чэшскага клуба. З момантаў у барысаўцаў можна ўспомніць хіба толькі ўдар са штрафнога ад Ігара Стасевіча, і хоць задума была някепская, але выкананне падвяло.

Можна сказаць, што БАТЭ нават пашанцавала, што гульня скончылася ўсяго толькі мінімальнай перавагай «Славіі» - 1:0. Праз тыдзень у Барысаве наш клуб яшчэ будзе мець некаторыя шанцы на працяг барацьбы.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?