Імаверна, кампанія вырашыла яшчэ больш укараніць галасавое кіраванне ў нашае жыццё. Тварам новага раздзелу стаў амерыканскі рэслер і кінаакцёр Дуэйн Джонсан, вядомы пад псеўданімам Скала (The Rock). У адмысловым рэкламным відэароліку паказваецца дзень з жыцця акцёра, на працягу якога ён раз за разам звяртаецца да Siri з рознымі пытаннямі і загадамі.

У новым раздзеле можна прагледзець варыянты магчымых камандаў, якія разумее Siri. Каманды падзеленыя па катэгорыях: асновы, камунікацыя, арганайзер, спорт, разумны дом, навіны і іншае.

Для выканання шмат якіх задач вам не спатрэбіцца ўключаць тэлефон — можна толькі сказаць «Прывітанне, Siri» і спытаць, напрыклад, наступнае:

  • «Напішы Змітру, што я спазнюся на 20 хвілін»
  • «Пастаў будзільнікі на 7:50 і 8:00»
  • «Нагадай заўтра раніцай забраць пошту»
  • «Якое сёння чакаць надвор'е?»
  • «Колькі шклянак у адным літры?»
  • «Дзе тут побач можна нядорага падсілкавацца?»
  • «Што значыць «прагматычны»?»
  • «Колькі будзе 18% ад 85 рублёў?»
  • «Напішы ў Твітары, што сёння быў найлепшы дзень у маім жыцці»

Шмат якія з каманд вы ўжо, напэўна, ведалі і выкарыстоўвалі. Але ўпершыню «Эпл» стварыла такі «падручнік» па галасавым кіраванні, дзе прыведзеная вялікая колькасць каманд, якія сапраўды могуць спрасціць паўсядзённае ўзаемадзеянне з тэлефонам.

Siri разумее не ўсе мовы. Пакуль што наўрад ці яна зразумее вас, калі вы звернецеся па-беларуску, але на дапамогу заўсёды прыйдуць англійская і руская мовы. 

Siri — персанальны памочнік, які ўваходзіць у склад iOS, watchOS, macOS, і tvOS кампаніі Apple. Гэты дадатак выкарыстоўвае апрацоўку натуральнай гаворкі чалавека, каб выконваць загады, адказваць на пытанні і даваць рэкамендацыі. Siri прыстасоўваецца да кожнага карыстальніка індывідуальна, вывучаючы яго голас і перавагі на працягу доўгага часу.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?