Міжнародны песенны конкурс «Еўрабачанне-2018.» пройдзе ў Лісабоне. Такое рашэнне прынялі партугальскае тэлебачанне і Еўрапейскі вяшчальны саюз, паведамляе tut.by.

Паводле рашэння арганізатараў, «Еўрабачанне-2018» пройдзе ў сталіцы Партугаліі — Лісабоне. Таксама разглядаліся варыянты правядзення конкурсу ў Бразе, Гандамары, Гімарайншы і Санта-Марыя-ды-Фейра.

Першы і другі паўфіналы адбудуцца 8 і 10 мая, фінал - 12 мая 2018 года.

«Еўрабачанне-2018» стане 63-м па ліку міжнародным вакальным конкурсам. Партугалія ўпершыню прыме ў сябе «Еўрабачанне» — дзякуючы перамозе Сальвадора Сабрала з песняй Amar pelos dois на «Еўрабачанні-2017» у Кіеве.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0