У Мінску за суткі выпала 77 мм дажджу — 87% месячнай нормы ападкаў. Гэта рэкорднае значэнне за ўсю гісторыю метэаназіранняў.

Пра гэта паведаміла намеснік начальніка службы метэаралагічных прагнозаў Рэспубліканскага цэнтра па гідраметэаралогіі, кантролі радыеактыўнага забруджвання і маніторынгу навакольнага асяроддзя Мінпрыроды Святлана Рыбакова.

Яна патлумачыла, чаму дождж у сталіцы быў найбольш інтэнсіўным.

«За кошт таго, што горад цяплейшы за навакольную мясцовасць, тут развівалася найбольш актыўная навальнічная дзейнасць з выхадам паветраных мас трапічнага паходжання. Адзначалася бурнае развіццё кучава-дажджавой воблачнасці», — расказала Святлана Рыбакова.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?