У мінулую нядзелю, 23 ліпеня, у Маскоўскім раёне Мінска п'яная жанчына танцавала на дахах прыпаркаваных у двары дома машын.
- Пра здарэнне паведамілі ў «102» жыхары дома № 83 па вуліцы Рафіева, - распавяла tut.by афіцыйны прадстаўнік Маскоўскага РУУС Мінска Вольга Міхаленя. - Нарад міліцыі затрымаў 38-гадовую жанчыну і даставіў яе ў пастарунак. Пашкоджаныя дзве машыны: Nissan Primera і Renault Safrane - на дахах і капотах аўтамабіляў засталіся ўвагнутасці і драпіны.
Раніцай жанчына прызналася, што падзеі ўчорашняга вечара памятае дрэнна з-за моцнага алкагольнага ап'янення. Высветлена, што жанчына нідзе не працуе, раней яна прыцягвалася да адміністрацыйнай адказнасці за распіццё спіртных напояў у грамадскіх месцах, дробны крадзеж і парушэнне правілаў дарожнага руху.
Па дадзеным факце ўзбуджаная крымінальная справа па ч.1 арт. 339 КК Беларусі (Хуліганства). Санкцыі дадзенай часткі артыкула прадугледжваюць пакаранне ў выглядзе грамадскіх работ, штрафу, папраўчых работ на тэрмін да двух гадоў, арышт на тэрмін да шасці месяцаў або пазбаўленне волі на тэрмін да трох гадоў.