Варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму абмеркаваныя на сустрэчы пасла Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы Андрэя Моўчана з намеснікам гендырэктара Міністэрства ўнутраных спраў ПАР Джэксанам Маккеем і кіраўніцтвам консульскага дэпартамента і ўпраўлення двухбаковых адносінаў МЗС гэтай краіны. Такая інфармацыя размешчана на сайце пасольства Беларусі ў Паўднёва-Афрыканскай Рэспубліцы.

«Падчас перамоваў былі падрабязна абмеркаваныя комплекс візава-міграцыйных пытанняў, варыянты ўзаемнага спрашчэння візавага рэжыму паміж Беларуссю і ПАР», - распавялі ў дыппрадстаўніцтве. На сустрэчы таксама разглядаліся перспектывы наладжвання двухбаковага і шматбаковага супрацоўніцтва ў сферы барацьбы з незаконнай міграцыяй.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0