Кандыдата ад АДС па Барысаўскай вясковай акрузе, сябру Партыі БНФ Сяргея Салаша ў сераду выклікалі ў мясцовы райаддзел міліцыі, каб пазнаёміць з двума адміністрацыйнымі пратаколамі.

«4 жніўня ў Барысаве для збору подпісаў у маю падтрымку прыяжджаў Мілінкевіч. Пасьля мы пайшлі зацьвярджаць тыя подпісы ў райвыканкам. Як потым высьветлілася, у той дзень я назваў сакратарку гарадзкой выбарчай камісіі Тацяну Стасаву і намесьніцу старшыні райвыканкаму Валянціну Шутко «фальсыфікатаркамі выбараў», — кажа С.Салаш.

Актывіста абвінавацілі ў парушэньні артыкулу 9.2 Адміністрацыйнага кодэксу «Паклёп», празь некалькі дзён павінен адбыцца суд.
Сам Сяргей Салаш лічыць, што гэта робіцца з мэтай зьніжэньня ягонай актыўнасьці падчас выбарчай кампаніі. Палітык зьбіраецца прыцягнуць на суд шматлікіх сьведак, у тым ліку і Аляксандра Мілінкевіча.
Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?