Працэс пачнецца раніцай 27 ліпеня. Мужчыну вінавацяць у супраціве міліцыянту, яму пагражае да 5 гадоў турмы.

Нагадаем, канфлікт адбыўся ў навагоднюю ноч. Версіі адрозніваюцца: міліцыянты сцвярджаюць, што папрасілі 28-гадовага Андрэя зрабіць музыку ў кватэры цішэйшай, пасля чаго той кінуўся на аднаго з іх. Праваахоўнік вымушаны быў страляць, каб спыніць п’янага мужчыну.

Сям’я Андрэя запэўнівае, што шум бойкі і стрэлы пачаліся адразу, як толькі ён адчыніў дзверы міліцыянтам, пра музыку ніхто нічога не казаў.

Пасля здарэння шпіталізавалі дваіх: Андрэя з кулявымі раненнямі і міліцыянта з чэрапна-мазгавой траўмай.

Цяпер абодва паправіліся. Андрэя чакае суд. 

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?