Украіна ад 26 ліпеня перастала пастаўляць электрычнасць на тэрыторыю Данецкай вобласці, паведаміў в.а. дырэктара «Укрэнерга» Усевалад Кавальчук.

«З 00.00 26 ліпеня спыненыя ператокі электраэнергіі з часова некантраляванымі раёнамі Данецкай вобласці. Тэрыторыя АРДЛА (асобныя раёны Данецкай і Луганскай абласцей) на гэты момант не спажываюць электраэнергію, што вырабляецца электрастанцыямі на кантраляванай частцы Украіны», - заявіў Кавальчук.

Паводле яго слоў, патрэбы тэрыторый самаабвешчаных ДНР і ЛНР у энергіі пакрываюцца за кошт Старабешаўскай і Зуеўскай ТЭС, якія знаходзяцца ў Данецкай вобласці, іншымі вытворцамі, а таксама пастаўкамі з Расіі, якія адбываюцца па лініях, якія выключаны з пераліку міждзяржаўных: ператокі па іх не ўлічваюцца ў агульным сальда «Украіна-Расея-Беларусь».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0