Прэзідэнт ЗША Дональд Трамп абвясціў, што трансгендарам забароняць служыць ва Узброеных сілах у любой якасці. Такое рашэнне ён прыняў пасля кансультацый з генераламі і ваеннымі экспертамі, піша Медуза.

«Наша армія павінна засяродзіцца на рашучай і пераважнай перамозе, а не займацца вялізнымі медыцынскімі выдаткамі і іншымі перашкодамі, якія цягнуць за сабой вайскоўцы-трансгендары. Дзякуй», — напісаў Трамп.

Забарона на службу трансгендараў ў арміі ЗША была знятая 30 чэрвеня 2016 года пасля шматгадовых дэбатаў. З кастрычніка іх пачалі прымаць на службу, а таксама праводзіць аперацыі па змене полу. Пентагон з таго часу займаўся праверкай уплыву трансгендараў ў арміі на боегатоўнасць Узброеных сіл.

Пасля зняцця забароны працэдуру па змене полу пачалі каля 250 вайскоўцаў. Агульная колькасць трансгендараў у амерыканскіх войсках ацэньваюць у 2500-7000 чалавек.

Раней Трамп ужо адмяніў загад свайго папярэдніка Барака Абамы, які дазваляў трансгендарам карыстацца ў школах прыбіральнямі, адпаведнымі іх гендарнай ідэнтычнасці.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?