Служба бяспекі Украіны прымусова вярнула ў РФ расійскую журналістку Марыю Князеву, якая пад псеўданімам «Савушкіна» працавала на тэлеканалы «Расія-1» і «Расія-24». Пра гэта паведамляе прэс-цэнтр СБУ.

Адзначаецца, што расіянка, выкарыстоўваючы сувязі з прарасійскімі прадстаўнікамі ўкраінскіх СМІ і экспертамі, збірала інфармацыю аб сітуацыі ў дзяржаве, дзейнасці вышэйшых органаў улады, сілавых структур Украіны. Гэтыя даныя яна выкарыстоўвала для тэндэнцыйнага асвятлення сітуацыі ў краіне.

«У рамках процідзеяння ўмяшанню краіны-агрэсара ў айчынную медыя-прастору і лакалізацыі пагроз у інфармацыйнай сферы. М. Князева прымусова вернутая на тэрыторыю РФ, з забаронай ўезду ва Украіну тэрмінам на тры гады», — гаворыцца ў паведамленні.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?