Бюджэт Сената Польшчы на сувязі з польскай дыяспарай і клопат пра палякаў за мяжой вырасце ў наступным годзе на 5 мільёнаў злотых (каля мільёна еўра). Камісія Сената па сувязях з палякамі за мяжой ўхваліла бюджэт верхняй палаты польскага парламента ў гэтай галіне, паведамляе Радыё Польшча.

Кіраўнік Канцылярыі Сената, міністр Якуб Кавальскі сказаў, што ў будучым годзе сума, прызначаная на апеку над палякамі за мяжой, павялічаная амаль на 7% і кожны год будзе расці.

Старшыня Камісіі Сената па справах эміграцыі і сувязях з палякамі за мяжой Яніна Сагатоўская станоўча ацаніла рост бюджэту на гэтую мэту. На яе думку, дадатковыя 5 мільёнаў злотых дапамогуць прадстаўнікам польскай дыяспары, асабліва ў такіх прыярытэтных сферах, як адукацыя, культура, СМІ і падтрымка польскіх арганізацый.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?