Сусветнае антыдопінгавае агенцтва (WADA) прыняло два новаўвядзенні ў арганізацыю антыдопінгавага кантролю. Цяпер спартсмены павінны паведамляць пра ўжыванне алкаголю на працягу шасці гадзін да правядзення допінг-кантролю, а жанчыны — яшчэ і пра свой менструальны цыкл, паведамляе Newsru.

«Цяпер, акрамя прэпаратаў, якія ўжываў спартсмен апошнія дзесяць дзён, допінг-афіцэры пытаюцца: піў ці не алкаголь у апошнія шэсць гадзін? І не проста пытаюцца, а ўносяць у пратакол», — цытуе агенцтва «Весь спорт» спартыўнага агента Андрэя Міцькова.

Паводле даных крыніцы, інфармацыя аб ужыванні алкаголю WADA цікавіць у сувязі з тым, што ен з'яўляецца інгрэдыентам «допінгавага кактэйлю» Рыгора Родчанкава, якім экс-дырэктар маскоўскай антыдопінгавай лабараторыі паіў расійскіх спартсменаў.

«Знаёмая дзяўчына даслала ў асабістыя яшчэ адну навінку па антыдопінгу, — дадаў Міцькоў. — Цяпер — і таксама не з цікаўнасці, а для пратаколу — дзяўчат пытаюцца, калі былі крытычныя дні».

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0

Хочаш падзяліцца важнай інфармацыяй ананімна і канфідэнцыйна?