Прэзідэнт РФ Уладзімір Пуцін падпісаў федэральны закон аб ратыфікацыі пратакола да пагаднення аб размяшчэнні авіяцыйнай групы ўзброеных сіл Расіі на тэрыторыі Сірыі.

Як паведамляе ТАСС, пратакол, у прыватнасці, сведчыць, што для размяшчэння авіягрупы Сірыя перадае Расіі ў бязвыплатнае карыстанне зямельны ўчастак аэрадрома Хмеймім з аб'ектамі нерухомасці.

У дакуменце адзначаецца, што ён скіраваны на «ўсталяванне міжнародна-прававых асноў, якія рэгулююць умовы знаходжання расійскай авіягрупы ў САР, а таксама на ўмацаванне абараназдольнасці РФ і Сірыі».

Палажэннямі пратакола усталёўваецца, што пагадненне дзейнічае на працягу 49 гадоў i аўтаматычна працягваецца на наступныя 25-гадовыя перыяды.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0