Навукоўцы з ЗША выявілі ў мозгу мышэй асаблівую групу нервовых клетак, якія кіруюць працай «праграмы старэння». Даследчыкі змаглі запаволіць працэс старэння іх цела, «засеяўшы» гэтую частку мозгу ствалавымі клеткамі, гаворыцца ў артыкуле, апублікаваным у часопісе Nature.

«Мы выявілі, што колькасць ствалавых клетак у гіпаталамусе паступова памяншаецца з цягам часу, і гэта паскарае старэнне. Як аказалася, наступствы гэтага не з'яўляюцца незваротнымі — замяніўшы ствалавыя клеткі або дадаўшы ў мозг малекулы, якія яны вырабляюць, можна не толькі замарудзіць, але і павярнуць назад старэнне некаторых частак цела», — заявіў Дуншэн Цай з Медыцынскага каледжа Альберта Эйнштэйна ў Нью-Ёрку.

Гэтыя вопыты прывялі да неверагодных вынікаў: мышы са знішчанымі клеткамі гіпаталамуса старэлі ў некалькі разоў хутчэй за іх суродзічаў з кантрольнай групы, а грызуны, у мозг якіх біёлагі ўвялі новыя ствалавыя клеткі, наадварот, старэлі прыкметна павольней і пражылі на 19% даўжэй за нармальных мышэй.

Зараз біёлагі спрабуюць зразумець, якія менавіта малекулы запавольваюць старэнне цела, мозгу і іншых органаў мышэй. Іх адкрыццё, як лічаць Цай і яго калегі, стане першым крокам на шляху пошуку «праграмы старэння» і адкрыцця метадаў яе частковага або поўнага адключэння.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0