Упраўленне следчага камітэта па Мінскай вобласці расследуе крымінальную справу аб забойстве жыхара Стаўбцоўскага раёна, цела якога знойдзена ў калодзежы ў двары яго дома. Пра гэта БелТА паведаміла афіцыйны прадстаўнік УСК па Мінскай вобласці Таццяна Беланог. Мужчына 1966 года нараджэння жыў адзін, на працягу некалькіх дзён яго не бачылі суседзі. Яны і паведамілі аб знікненні ў міліцыю.

Цела мужчыны з траўмамі было знойдзена ў калодзежы каля яго дома 8 ліпеня. Паводле атрыманых звестак, характар траўмаў мае крымінальны характар. Як высветлілі следчыя, дачыненне да злачынства маюць двое аднавяскоўцаў.

Фото Следственного комитета

Фото Следственного комитета

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0