Іспанскі спартыўны функцыянер Анхель Марыя Вільяр заявіў, што сыходзіць у адстаўку з пасады віцэ-прэзідэнта Саюза еўрапейскіх футбольных асацыяцый (УЕФА). Адбылося гэта з-за абвінавачванняў у карупцыі і арышту.

Анхель Марыя Вільяр. Фота: EPA/BALLESTEROS

Анхель Марыя Вільяр. Фота: EPA/BALLESTEROS

Пра гэта паведамляе ТАСС са спасылкай на прэс-службу УЕФА. Паліцыянты 18 ліпеня, правялі ператрус у офісе Каралеўскай іспанскай футбольнай федэрацыі. Анхель Марыя Вільяр з'яўляецца прэзiдэнтам гэтай структуры. У ходзе аперацыі былі затрыманыя не менш за 10 чалавек, у тым ліку Анхель Марыя Вільяр, яго сын, а таксама віцэ-прэзідэнт федэрацыі па пытаннях эканомікі Хуан Пардон. Затрыманых падазраюць у крадзяжы 45 млн еўра. Пазней падазраваныя былі змешчаныя пад варту без права выхаду пад заклад на час расследавання. Анхель Марыя Вільяр вылучаўся на пасаду прэзідэнта УЕФА летась, але затым зняў сваю кандыдатуру.

Клас
0
Панылы сорам
0
Ха-ха
0
Ого
0
Сумна
0
Абуральна
0