Вядомага мастака Алеся Пушкіна, які жыве ў вёсцы Бобр у Крупскім раёне, апыталі ва ўпраўленні ўнутраных спраў Мінаблвыканкама па справе аб выбуху 4 ліпеня.
Пра гэта Еўрарадыё паведаміў праваабаронца Гары Паганяйла:
«Аператыўны работнік узяў у яго тлумачэнне, дзе быў, з кім. Справа ў тым, што Пушкін калісьці служыў у Афганістане».
Адбіткі пальцаў у Алеся Пушкіна не бралі.
Гары Паганяйла кажа, што, паводле яго назіранняў,
ужо «каля мільёна беларусаў выклікаліся ці будуць выкліканыя ў міліцыю, КДБ ці пракуратуру па расследаванню справы аб выбуху».