Беларуская плыўчыха Аляксандра Герасіменя стала бронзавым прызёрам чэмпіянату свету ў Будапешце. Гэта першая ўзнагарода беларусаў на сусветным першынстве ў Венгрыі, паведамляе БЕЛТА.
У фінальным заплыве на дыстанцыі 50 м на спіне Герасіменя фінішавала трэцяй з вынікам 27,23 сек. Золата ў гэтай дысцыпліне ў бразільянкі Эцьен Медэйрас (27,14 сек.), срэбра ўзяла кітайская спартсменка Юань Хуэй Фу (27,15 сек.).
Спаборніцтвы ў венгерскай сталіцы будуць доўжыцца да 30 ліпеня.