4 папяровыя і 12 электронных выданняў, якія выстаўленыя на акцыю, дазваляюць глянуць на Вялікую вайну (1939-1945) без ружовых акуляраў.
Вялікае багацце матэрыялаў раскрывае фактычна ўсе цэнтральныя сюжэты, важныя для асвятлення тэмы: баявыя дзеянні ў верасні 1939 на тэрыторыі Заходняй Беларусі, масавыя і надзвычай подлыя расстрэлы палонных польскіх афіцэраў у 1940, абарона Берасцейскай крэпасці ў чэрвені 1941 г., гісторыя партызанскага руху ў акупаванай Беларусі, і шмат чаго іншага.
Пабачыць выданні, якія прапануюцца ў межах акцыі, і даведацца, як іх атрымаць, можна на сайце часопіса Arche.
Акцыя дзейнічае ад 27 ліпеня да 11 жніўня.